Mars Express

Mars Express
Візуалізацыя Mars Express над Марсам
Заказчык Еўропа ESA
Вытворца EADS Astrium Satellites
Аператар ESA
Задачы Даследаванне паверхні і атмасферы Марса
Спадарожнік Марса
Запуск 2 чэрвеня 2003 17:45 UTC
Ракета-носьбіт Саюз-ФГ/Фрэгат
Стартавая пляцоўка Байканур 31/6
NSSDC ID 2003-022A
SCN 27816
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса

1123 кг поўная[1]

666 кг пустая
Памеры 1,5 м × 1,8 м × 1,4 м
Магутнасць 460 Вт
Крыніцы сілкавання Сонечныя панэлі
Тэрмін актыўнага існавання &&&&&&&&&&&&&021.&&&&&021 год &&&&&&&&&&&&&031.&&&&&031 дзень
Элементы арбіты
Эксцэнтрысітэт 0,571
Перыяд абарачэння 7,5 гадзін
Апацэнтр 10 107 км
Перыцэнтр 298 км
Сайт праекта

«Mars Express» — гэта місія па даследаванні Марса, першая планетарная місія ЕКА.[2] "Express" у назве апарата першапачаткова адсылаў на хуткасць і эфектыўнасць, з якой быў спраектаваны і пабудаваны касмічны апарат.[3] Але таксама "Express" апісвае адносна кароткае міжпланетнае падарожжа касмічнага карабля, якое стала вынікам запуску падчас найбліжэйшага размяшчэння Зямлі і Марса за 60 000 год.

Mars Express складаецца з дзвюх частак: Mars Express Orbiter і Beagle 2[4], пасадачнага апарата, прызначанага для выканання экзабіялагічных і геахімічных даследаванняў. Нягледзячы на тое, што спускальны апарат не змог цалкам разгарнуцца пасля пасадкі на паверхню Марса, арбітальны апарат паспяхова выконвае навуковыя вымярэнні з 2004 года, а менавіта: здымкі з высокай раздзяляльнасцю і мінералагічнае картаграфаванне паверхні, радыёлакацыйнае зандзіраванне падземных структур, дакладнае вызначэнне цыркуляцыі і складу атмасферы, вывучэнне ўзаемадзеяння атмасферы з міжпланетным асяроддзем.[4]

З-за значнай навуковай аддачы і вельмі гнуткага профілю місіі, праца Mars Express некалькі разоў падаўжалася. Апошняе падаўжэнне было зацверджана 7 сакавіка 2023 года і дзейнічае да 31 снежня 2026 года.[5]

Некаторыя прыборы на касмічным апараце, у тым ліку сістэмы камер і некаторыя спектрометры, паўторна выкарыстоўваюць праекты няўдалай расійскай місіі Марс-96 1996 года[2](еўрапейскія краіны прадаставілі большую частку прыбораў і фінансавання гэтай місіі). Канструкцыя Mars Express заснавана на місіі ESA Rosetta, на распрацоўку якой была выдаткавана значная сума. Такая ж канструкцыя таксама выкарыстоўвалася для місіі Venus Express, каб павысіць надзейнасць і скараціць кошт і час распрацоўкі. З-за гэтых практык паўторнага выкарыстання праектаў агульны кошт Mars Express склаў каля 345 мільёнаў долараў — менш за палову супастаўляльных амерыканскіх місій.[6]

  1. Mars Express. NASA Space Science Data Coordinated Archive. Праверана November 30, 2022.
  2. а б Howell. European Space Agency's Mars Express (англ.). Space.com (26 ліпеня 2018). Праверана 1 красавіка 2023.
  3. Mars Express Frequently Asked Questions. ESA (18 лютага 2009). Праверана March 28, 2016.
  4. а б NASA - NSSDCA - Spacecraft - Details. nssdc.gsfc.nasa.gov. National Aeronautics and Space Administration. Праверана 1 красавіка 2023.
  5. Extended life for ESA's science missions. ESA (7 сакавіка 2023). Праверана March 20, 2023.
  6. Announcement by the European Space Agency on the launch of the Mars Express space probe: "Mars en route for the red planet". (2004).

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne